Перайсці да зместу

Эсек’ель Гарай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Эсек’ель Гарай
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эсек’ель Марсела Гарай
Мянушка Negro[3]
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1986(1986-10-10)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства  Аргенціна
 Іспанія
Рост 189 см
Вага 85 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2005 Аргенціна Ньюэлс Олд Бойз 13 (1)
2005—2008 Іспанія Расінг (Сантандэр) 60 (12)
2008—2011 Іспанія Рэал Мадрыд 25 (1)
2008—2009   Іспанія Расінг (Сантандэр) 24 (2)
2012—2014 Партугалія Бенфіка 78 (9)
2014—2016 Расія Зеніт (СПб) 50 (3)
2016—2020 Іспанія Валенсія 92 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Аргенціна Аргенціна (да 17) 6 (2)
2005 Аргенціна Аргенціна (да 20) 2 (0)
2008 Аргенціна Аргенціна (алімп.) 9 (0)
2007—2015 Аргенціна Аргенціна 32 (0)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Пекін 2008 футбол
Чэмпіянаты свету
Срэбра Бразілія 2014
Кубкі Амерыкі
Срэбра Чылі 2015
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эсек’ель Марсела Гарай Гансалес (ісп.: Ezequiel Marcelo Garay González; нар. 10 кастрычніка 1986, Расарыа, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2007—2015). Алімпійскі чэмпіён 2008 года.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Футболам Эсек’ель пачаў занімацца ў клубе з роднага горада Расарыа «Ньюэлс Олд Бойз», за які дэбютаваў у 18 гадоў у хатнім матчы супраць клуба «Хімнасія і Эсгрыма».

У снежні 2005 года Гарай далучыўся да клуба Ла Лігі «Расінг», згуляўшы за каманду 7 поўных матчаў. Клуб з Кантабрыі ў той сезон ледзь пазбег вылету, заняўшы 17 месца. Наступны сезон Гарай згуляў вельмі шыкоўна, гэта значыць у 31 гульні ён забіў 9 галоў, столькі з абаронцаў з буйных еўрапейскіх лігаў забіў у той год толькі абаронца «Інтэра» Марка Матэрацы (9). У гульнях супраць «Рэала» Гарай адзначыўся тройчы: у хатняй перамозе 2:1[4] і пры гасцявой паразе з лікам 1:3. «Расінг» скончыў чэмпіянат на высокім для сябе 10 месцы.

18 мая 2008 года «Рэал» выкупіў трансфер аргенцінца, аднак даў дазвол адгуляць гульцу ў клубе яшчэ адзін сезон у арэндзе. Сума ўгоды склала каля 10 млн еўра. З лета 2009 года Эсек’ель стаў выступаць за «Рэал». У першым сезоне ён правёў у чэмпіянаце 20 матчаў і дапамог камандзе стаць віцэ-чэмпіёнам Іспаніі, аднак з прыходам улетку 2010 года на трэнерскі масток «сметанковых» Жазэ Маўрынью, Гарай страціў месца ў асноўным складзе.

5 ліпеня 2011 года ігрок перайшоў у партугальскую «Бенфіку» за 5,5 млн еўра, падпісаўшы кантракт на чатыры гады[5]. Паводле дагавора ў адваротным кірунку адправіўся Фабіу Куэнтран. У пачатку 2014 года рэгулярна хадзілі чуткі пра магчымы пераход Эсек’еля ў склад піцерскага «Зеніту».

25 чэрвеня 2014 года расійскі клуб «Зеніт» падпісаў Гарая, выклаўшы за іграка 15 млн еўра, пры гэтым партугальскі клуб атрымаў толькі 6 млн еўра, гэта значыць 40 % ад сумы. Астатнюю частку сумы атрымаў мадрыдскі «Рэал»[6].

31 жніўня 2016 года перайшоў у «Валенсію»[7]. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2020 года[8].

У ліпені 2021 года, пасля года без клуба, абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Эсек’ель выклікаўся ў склад моладзевай зборнай Аргенціны, яго партнёрамі па той зборнай былі Серхіа Агуэра, Фернанда Гага, Ліянель Месі і іншыя. Гарай дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны 22 жніўня 2007 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвегіі, дзе аргенцінцы саступілі з лікам 1:2.

«Ньюэлс Олд Бойз»

«Рэал»

«Бенфіка»

«Зеніт»

«Валенсія»

Аргенціна

Зноскі